Спіс маршрутаў для карпаратыўных падарожжаў
Спіс маршрутаў для карпаратыўных падарожжаў

ТАА “Куфэрак падарожжаў” прапануе спіс маршрутаў для карпаратыўных вандровак.  маршруты могуць выпрацоўвацца па ўзгадненню з заказчыкам. Сардэчна запрашаем ў вандроўкі з “Куфэркам падарожжам”! Толькі з намі Вы зможаце пабачыць сапраўднае суквецце нашай гісторыка-культурнай спадчыны!

 

1. Да Чорнай Ганьчы

  • Навумавічы – форт №2 Гродзенскай крэпасці
  • Свяцк – палац 18 ст. Валовічаў
  • Радзівілкі – сядзібна-паркавы ансамбль 19 ст.
  • Сапоцкін – касцёл пач. 20 ст., капліцы пахавальні і вайсковыя пахаванні на могілках
  • Аўгустоўскі канал – шлюзы “Нямнова” і “Дамброўка”

 

2. Свірскія ваколіцы

  • Шэметаўшчызна – сядзібна-паркавы ансамбль Скірмунтаў, кацёл кан. 18 – пач. 20 стст.
  • Засвір – касцёл кармелітаў пач. 18 ст.
  • Свір – касцёл 15 – пач. 20 ст., замкавая гара, забудова мястэчка
  • Канстанцінава – касцёл перш. пал. 19 ст.
  • Камарова – сядзібна-паркавы ансамбль Хамінскіх кан. 19 – пач. 20 ст.
  • Альшэва – сядзібна-паркавы ансамбль кан. 18 – друг. пал. 19 стст.
  • Блакітныя азёры

 

3. Паміж Мёрамі і Браславам

  • Мёры – касцёл пач. 20 ст.
  • Ідолта – касцёл 30-х гг. 20 ст.
  • Друя – касцёл і кляштар бернардзінцаў 17 ст., Багаяўленская царква 18 ст., званіца Петрапаўлаўскай царквы 18 ст., стараверская драўляная царква пач. 20 ст., Барысаў камень, старадаўнія жыдоўскія могілкі 17 – перш. пал. 20 ст.
  • Слабодка – касцёл пач. 20 ст.
  • Браслаў – касцёл пач. 19 ст., царква друг. пал. 19 ст., замчышча

 

4. Белавежскія ўскрайкі

  • Вістычы – былы касцёл цыстэрцыянак 17 ст. Барока
  • Чарнаўчыцы – Свята-Троіцкі касцёл 1588 г. Рэнесанс з элементамі готыкі, драўляная царква пач. 19 ст.
  • Воўчын – касцёл 18 ст.-месца першага пахавання апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава-Аўгуста Панятоўскага, гістарычная забудова
  • Высокае – касцёл і кляштар баніфратаў 18 ст., палац кан. 18 ст., замак Сапегаў пач. 17 ст., касцёл пач. 19 ст., царква друг. пал. 19 ст., руіны сінагогі пач. 19 ст.
  • Камянец – вежа-данжон 12 ст., царква 70-х гг. 19 ст., местачковая забудова.

 

5. Шляхамі філаматаў

  • Ішкальдзь – касцёл 15 ст.
  • Вольна – царква 18 ст.
  • Стайкі – сядзібна-паркавы ансамбль 19 ст.
  • Сталовічы – былы мальтыйскі касцёл сяр. 19 ст., касцёл пач. 20 ст.
  • Гарадзішча – касцёл 17 ст., царква друг. пал. 18 ст., забудова мястэчка
  • Возера Свіцязь
  • Наваградак – замак, касцёл фарны 14 – 18 стст., касцёл дамініканскі 18 ст., былы францішканскі касцёл і кляштар, Барысаглебская царква 12 – 17 стст., гарадская забудова

 

6. Косаўскі абшар

  • Любішчыцы – царква сяр. 19 ст., будынак школы ў закапанскім стылю 20-х гг. 20 ст.
  • Косава – Троіцкі касцёл сяр. 19 ст., капліца-пахавальня Пуслоўскіх сяр. 19 ст., мемарыял на магіле паўстанцаў 1863 г.,
  • Мерачоўшчына – палац Пуслоўскіх 20-30-я гг. 19 ст., сядзібны дом Касцюшак-Сяхнавецкіх 17 – 18 стст.
  • Бусяж – Успаенская царква, былы касцёл друг. пал. 18 ст. Барока.
  • Белавічы – драўляная Іллінская царква друг. пал. 18 ст., брама-званіца ў стылі барока друг. пал. 18 ст.
  • Альба – драўляная царква Св. Георгія кан. 18 ст.

 

7. Пад палескую мяжу 

  • Клецк – дамініканскі касцёл і кляштар пач. 17 ст. раннебарочныя, шпіталь кан. 19 ст. эклектычны, ешыва кан. 19 ст., царква кан. 19 ст., кашары КОП 20-х гг. 20 ст.
  • Нача Брындзаўская – сядзібна-паркавы ансамбль перш. пал 19 ст. Класічны палац, парк. Месца нараджэння Сяргея Пясецкага
  • Грушаўка – сядзібна-паркавы ансамбль Рэйтанаў. Сядзібны драўляны дом 19 ст., стары сядзібны дом 18 ст., гаспадарчыя пабудовы. Капліца-пахавальня Рэйтанаў
  • Мядзведзічы – нэабарочны касцёл пач. 20 ст., капліца ў гонар вызвалення сялян 1861 г., будынак школы 1926 г.
  • Крывошын – былы езуіцкі касцёл сяр. 18 ст., зараз царква
  • Мілавіды – мемарыял на месцы Мілавідскай бітвы 1863 г.

 

8. Налібоцкія скарбы

  • Новае Поле – сядзібны дом Друцкіх-Любецкіх 19 ст.
  • Тэйкі – вадзяны млын 19 ст.
  • Ракаў – ансамбль капліцы-пахавальні Здзяхоўскіх і брамы (усё 19 ст.) на могілках., жыдоўскія могілкі 16 – перш. пал. 20 ст., касцёл пач. 20 ст., царква кан. 18 ст., музей матэрыяльнай культуры Ракава (прыватныя зборы Ф.Янушкевіча)
  • Падневічы – капліца пахавальня Жаброўскіх19 ст., магіла Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча
  • Івянец – касцёл пач. 20 ст., касцёл і кляштар францішканаў сяр. 18 ст., сінагога кан. 19 ст.
  • Пяршай – касцёл Св. Юрыя 20-х гг. 20 ст.

 

9. Старажытная Горадня

  • Помнікі гісторыі і культуры Горадні
  • Фарны касцёл і калегіум езуітаў
  • Стары і Новы Замкі
  • Бернардынскі кляштар і касцёл
  • Брыгіцкі кляштар і касцёл
  • Базыллянскія муры
  • Харальная сінагога
  • Барысаглебская Каложская царква
  • Гістарычная жылая і грамадзянская забудова і іншыя цікавосткі

 

10. Ігуменскія цікавосткі

  • Смілавічы – сядзіба Ваньковічаў-Манюшак (брама, палац, парк), кан. 16 – друг. пал. 19 стст.
  • Чэрвень (былы Ігумен) – шэраговая мураваная і драўляная забудова гістарычнага цэнтру кан. 19 – пач. 20 стст.
  • Малыя Ляды – ансамбль былога грэка-каталіцкага, зараз праваслаўнага Манастыра. Барока, кан. 18 ст.
  • Раванічы – сядзібна-паркавы ансамбль Слатвінскіх (палац, флігелі, парк) і касцёл Св. Антонія. Класіцызм, пач. 19 ст.
  • Багушэвічы —  Капліца-пахавальня Свентаржэцкіх. Сяр. 19 ст. Нэаготыка
  • Беразіно — Сядзібны дом Патоцкіх, перш. Пал. 19 ст. Класіцызм

 

11. Налібоцкая ўскраіна

  • Рубяжэвічы – касцёл пач. 20 ст. нэагатычны, забудова мястэчка, жыдоўскія могілкі
  • Хатава – касцёл 30-х гг. 20 ст. Нэарэнесанс
  • Слабодка – царква драўляная кан. 19 ст.
  • Налібокі – касцёл 30-х гг. 20 ст. Неабарока
  • Дзераўная – касцёл 1588 г. Рэнесанс, драўляная капліца 19 ст. Класіцызм
  • Стоўбцы – царква пач. 19 ст. класічная, гарадская гістарычная забудова

 

12. Па радзівілаўскіх абшарах

  • Замосце – касцёл пач. 17 ст. Рэнесенс
  • Камсамольскае (гіст. Пукава) – царква сяр. 19 ст.
  • Грозава – сядзібны дом пач. 19 ст. класічны, забудова мястэчка
  • Капыль – царква кан. 19 ст., местачковая забудова, замчышча
  • Клецк – дамініканскі касцёл і кляштар пач. 17 ст. раннебарочныя, шпіталь кан. 19 ст. эклектычны, ешыва кан. 19 ст., царква кан. 19 ст., кашары КОП 20-х гг. 20 ст.
  • Лань – драўляная царква пач. 19 ст.

 

13. Паміж Свіслаччу і Пцічом

  • Блонь – царква пач. 19 ст., сядзібны дом Бонч-Асмалоўскіх пач. 19 ст. Усё класіцызм
  • Дойнічава – магіла Алеся Адамовіча
  • Гарадок – драўляная царква пач. 19 ст. Класіцызм
  • Глуша – музей рамёстваў (ветраны млын, драўляная царква, ганчарная майстэрня)
  • Багушова – стараверская драўляная царква кан. 19 ст.
  • Бабруйск – забудова гістарычнага цэнтру, Бабруйская крэпасць
  • Свіслач – забудова мястэчка, замак 

 

14. Гарадоцкая зямля

  • Заслаўе – касцёл 18 ст. барочны, кальвінскі збор 16 ст. рэнесансны, замак Глябовічаў,
  • Радашковічы – касцёл сяр. 19 ст. класічны, забудова мястэчка
  • Дубрава – касцёл пач. 19 ст.
  • Гарадок – царква кан. 19 ст., сінагога 19 ст., забудова мястэка, вадзны млын 19 ст., замчышча
  • Хоўхлава – касцёл драўляны 1738 г.
  • Краснае – касцёл пач. 20 ст., царква кан. 19 ст.
  • Плябань – бернардынскі касцёл кляштар кан. 16 ст. рэнесанс., магіла паўстанцаў 1863 г. 

 

16. Далгінаўскія ваколіцы

  • Камена – Варацішчын камень (помнік эпіграфікі 12 ст.)
  • Каралінова – татарскі мізар 16-пач. 20 ст. на курганным могільніку 12 ст.
  • Далгінава – царква пач. 20 ст., сінагога сяр. 19 ст., касцёл сяр. 19 ст. у стылі класіцызм
  • Будслаў – касцёл і кляштар бернардынаў, галоўны санктуарый для беларусаў-каталікоў, барока 18 ст.; сядзібна-паркавы ансамбль Аскерак
  • Крывічы – касцёл і кляштар трынітарыяў сяр. 18 ст.
  • Касцяневічы – касцёл езуітаў 18 ст.
  • Куранец – царква кан. 19 ст.,магіла паўстанцаў 1863 г., забудова мястэчка

 

17. Праваслаўныя святыні Беларусі

  • Быцень – царква кан. 17 ст.
  • Міронім – царква друг. пал. 19 ст.
  • Жыровічы – ансамбль манастыра 17 – 19 стст. Успенскі сабор 17 – 19 ст., Крыжаўзвічанская царква 18 ст., Богаяўленская царква 18 ст., жылыя манстырскія карпусы 18 ст., Георгіеўская царква, драўляная, 18 ст.
  • Шылавічы – царква пач. 19 ст. Класіцызм.
  • Сынковічы – храм-крэпасць кан. 5 ст. Готыка

 

18. Бярэзінска-Дняпроўскае міжрэчча

  • Свіслач – забудова мястэчка, рэшткі замку
  • Стрэшын – царква кан. 18 ст. Класіцызм
  • Красны Бераг – рамантычны палац Козел-Паклёўскіх кан. 19 ст., флігель, парк, гаспадарчыя пабудовы. Мемарыял у памяць дзіцячага концлагера.
  • Бабруйск – крэпасць перш. пал. 19 ст., гістарычны цэнтр гораду кан. 19 – пач. 20 ст., касцёл пач. 20 ст., царква Аляксандра Неўскага друг. пал. 19 ст., Свята-Георгіеўская царква друг. пал 19 ст. 

 

19. Цуды па-над Бугам

  • Брэсцкая крэпасць — (тэрыторыя старога Берасця), музей “Бярэсце, гістарычны цэнтр Брэст-Літоўскага
  • Скокі – палац Нямцэвічаў 18 ст. Барока
  • Вістычы – былы касцёл цыстэрцыянак 17 ст. Барока
  • Чарнаўчыцы – Свята-Троіцкі касцёл 1588 г. Рэнесанс з элементамі готыкі, драўляная царква пач. 19 ст.

 

20. Свянцянскі край

  • Лынтупы – сядзібна-паркавы ансамбль Бішэўкіх 19 ст., касцёл пач. 20 ст., нэабарока
  • Камаі – абарончы касцёл пач. 17 ст.
  • Паставы – касцёл пач. 20 ст., царква кан. 19 – пач. 20 ст. вадзяны млын пач. 19 ст., архітэктурны ансамбль гістарычнага цэнтру Пастаў (забудова Антонія Тызенгаўза 18 ст.), палац пач. 19 ст.
  • Лучай – касцёл 60-х гг. 18 ст. у барочным стылю
  • Дунілавічы – касцёл сяр. 18 ст., вайсковыя могілкі 1920 г.

 

21. Паміж Полацкам і Вільняй

  • Глыбокае – забудова гістарычнага цэнтру, касцёл 18 ст., былы кармеліцкі касцёл і кляштар 17 – 18 стст., капліца Св.Іллі кан. 18 ст., калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 г., вайсковыя могілкі 1920 г.
  • Азерцы – сядзібна-паркавы ансамбль перш. пал. 19 ст.
  • Мамаі – былы касцёл, зараз царква сяр. 18 ст. Барока
  • Удзела – ансамблі францішканскага кляштара друг. пал. 18 – перш. трэці 19 стст.
  • Мосар – касцёл кан. 18 ст., знакамітая мосарская кальварыя

 

22. На мяжу з Латгаліяй

  • Верхнядзвінск (былая Дрыса) – царква ач. 19 ст. класічная, касцёл пач. 20 ст. нэагатычны, гістарычная шэраговая забудова
  • Бароўцы – царква пач. 20 ст. Класіцызм
  • Бігосава (Вопытная) – сядзібна-паркавы ансамбль Лапацінскіх 19 ст.
  • Росіца – касцёл пач. 20 ст., руіны былой царквы 18 ст.
  • Сар’я – капліца-пахавальня Лапацінскіх, нэагатычная, перш. пал. 19 ст.
  • Асвея – драўляная царква сяр. 19 ст., жылы корпус кляштара місіянераў 18 ст., сядзіба Гільзенаў-Шадурскіх пач. 19 ст.

 

23. Паўднёвая Ваўкавышчына

  • Поразава – сядзіба Бутаўт-Андрэйкавічаў “Багудзенкі” 19 ст., касцёл Св. Міхала Арханёла 20-х гг. 19 ст. у стылі класіцызм, класічная плябань перш. пал. 19 ст., сінагога кан. 19 ст., царква Троіцкая друг. пал. 19 ст., шэраговая забудова.
  • Ізабелін – касцёл, былая лютэранская кірха 19 ст. Барока. Царква сяр. 18 ст., былая сінагога.
  • Падароск – сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў кан. 18 ст., царква Троіцкая кан. 18 ст.
  • Краскі – сядзібна-паркавы комплекс Сегліцаў сяр. 19 – пач. 20 стст.
  • Лыскава – Троіцкі касцёл і кляштар місіянераў друг. пал. 18 ст., царква Раства Багародзіцы ў закапанскім стылі 1933 г.

 

24. Белавежскі накірунак

  • Ружаны – палацавы комплекс Сапегаў 17 – 18 стст., Троіцкі касцёл пач. 17 ст., Петрапаўлаўская царква і кляштар баззыллян 18 ст., сінагагальны двор кан. 18 – пач. 20 стст., местачковая забудова 18 – пач. 20 ст.
  • Пружаны – сядзібны дом Швыкоўскіх друг. пал. 19 ст., Успенскі касцёл друг. пал. 19 ст., сабор Аляксандра Неўскага друг. пал. 19 ст., гандлёвыя рады сяр. 19 ст., шэраговая забудова кан. 19 – пач. 20 стст.
  • Шарашова – Троіцкі касцёл 30 – 40-х гг. 19 ст., царква Св. Мікалая 70-х гг. 20 ст., драўляная званіца 18 ст., шэраговая забудова кан. 19 – пач. 20 ст.
  • Сялец – касцёл Св. Аляксея пач. 20 ст, Успенская царква кан. 19 ст.
  • Бяроза Картузская – комплекс картэзіянскага кляштара сяр. – кан. 17 ст.