Са Святымі Калядамі і Новым годам!
  Калектыў “Куфэрка падарожжаў” віншуе сваіх вандроўнікаў са Святымі Калядамі і  Новым, 2017-м, годам. Жадаем усім Вам усяго найлепшага — здароўя, шчасця, удачы, новых падарожжаў і ўражанняў! Будзьма разам у падарожжах!  
Канферэнцыя Таварыства аховы помнікаў
30 красавіка – 01 мая 2016 г. Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры пры падтрымцы Фундацыі Конрада Адэнаўра і ПТУП “Наносы-Наваселле” праводзіць навукова-практычную канферэнцыю “Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры. Грамадска-дзяржаўнае партнёрста”, прысвечаную Міжнароднаму дню аховы помнікаў і гістарычных мясцін. Праграма канферэнцыі: Месца правядзення: Агратурыстычнае прадпрыемства “Наносы-Наваселле”, в.Наносы, Мядзельскага р-на, Мінскай … Continue reading Канферэнцыя Таварыства аховы помнікаў
З прафесійным святам!
Сёння Міжнародны дзень экскурсавода. Спачатку быў Майсей з яго рэкордам пешаходнай экскурсіі. Былі і адмоўныя прыклады. Напрыклад, Сусанін, пасля экскурсіі якога Расія раз і назаўсёды стала зонай экстрэмальнага турызму. А я па меры магчымасцяў стараюся падтрымліваць усе лепшыя традыцыі прафесіі, чаго жадаю сваім калегам. Са святам Вас, экскурсаводы і экскурсанты. Ну яшчэ і гіды-перакладчыкі 🙂
Сустрэча ў Магілёўскім аблвыканкаме
09 лютага 2016 г. адбылася працоўная сустрэча старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча і начальніка Галоўнага упраўлення ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Андрэя Кунцэвіча, прысвечаная стварэнню музея Алеся Адамовіча ў Глушы, у будынку былой аптэкі. На сустрэчу была запрошана і дачка пісменніка Наталля Адамовіч. Пад час нарады … Continue reading Сустрэча ў Магілёўскім аблвыканкаме
З Калядамі і Новым годам!
“Куфэрак падарожжаў віншуе ўсіх сваіх сяброў і прыхільнікаў са Святымі Калядамі і Новым, 2016-м, годам і жадае ўсяго самага найлепшага! Будзьма вандраваць!!!
Узнагарода знайшла героеў :)
На 17-м Рэспубліканскім конкурсе лепшых архітэктурных твораў, які адбыўся ў верасні 2015 г. у межах Нацыянальнага архітэктурнага фестываля “Мінск-2015″ у намінацыі «Рэстаўрацыя і рэканструкцыя» (праект) дыплом 2-й ступені прысуджаны творчаму калектыву Грамадскага аб’яднання «Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры” у складзе: Вантух А., Вантух І., Астаповіч А. за праект «Эскізны праект аднаўлення ансамбля … Continue reading Узнагарода знайшла героеў :)