ТАА “Куфэрак падарожжаў” праводзіць архіўна-бібліяграфічныя вышуканні ў сферы гісторыі архітэктуры і горадабудаўніцтва, выпрацоўвае навукова-метадычныя абгрунтаванні па прыняццю праектных рашэнняў у дачыненні да рэстаўрацыі, рэканструкцыі і рэгенерацыі аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, комплексных помнікаў горадабудаўніцтва і зон аховы гісторыка-культурных каштоўнасцяў.